Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

"На хвалі часу, у плыні жыцця"

Дата: 18 января 2022 в 15:50
157 просмотров

Нацыянальная бібліятэка Беларусі з 1 па 31 кастрычніка 2021 года праводзіла літаратурны конкурс “Беларускі салавей”, прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння Змітрака Бядулі, у рамках віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”.
Конкурс праводзіўся сумесна з інфармацыйнымі партнёрамі: газетай "Літаратура і мастацтва», «Настаўніцкай газетай», часопісам «Бярозка», Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатрам оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатрам юнага гледача, каналам «Культура» Беларускага радыё і радыёстанцыяй "Цэнтр FM".
Удзельнікі павінны былі напісаць эсэ з сюжэтнай лініяй (prequel, sequel або spin-off) па творы Змітрака Бядулі. На выбар прапаноўваліся чатыры творы: “Салавей”, “Сярэбраная табакерка”, “Бондар”, “На Каляды к сыну”.
Творчы праект выклікаў неверагодную папулярнасць у вучняў, студэнтаў, настаўнікаў, супрацоўнікаў бібліятэк з усёй Беларусі. У конкурсе прынялі ўдзел 827 удзельнікаў ва ўзросце ад 6 да 71 года! Творчыя работы ацэньвала экспертнае журы. Конкурс дапамог выявіць шмат талентаў сярод дзяцей і дарослых.
Свае работы на конкурс “Беларускі салавей” прадставілі і сувораўцы 3 роты: Кісель Арсеній эсэ “Дзіўны сон” і Храмцоў Максім эсэ “Матчын боль”.

18 студзеня 2022 года ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў. Работы нашых сувораўцаў ўразілі журы і былі адзначаны спецыяльным прызам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Нацыянальная бібліятэка выказвае падзяку за актыўны ўдзел у конкурсе УА “Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча” і настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Буркевіч Наталлі Андрэеўне.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.